Пішы, пішы свае вершы
Я буду тут ў адзін аршын
Я буду лётаць над табой
Як ціхі гук, як супакой
Запаляць хутка ліхтары
Запахне бэзам на двары
А ты ляжы і паўтарай
"Я бачу свет, бачу рай"
Ляжы, ляжы і спі
Расслабся, ляж на спіну
Пішы, пішы і спі
Расслабся, ляж на спіну
Пішы, пішы, пішы і спі
Прыйдзе маўчанне - пацярпі
Паслухай у ім сядзіць маўчун
Ня мала бачыў, мноства чуў
Пад'едзе ціха на кані
Пракусіць палец цішыні
Паднясе ў рот яго яна
Крывёю з пальца глыбіня
А ты ляжы і спі
Расслабся, ляж на спіну
Пішы, пішы і спі
Расслабся, ляж на спіну